Палітыка прыватнасці ў дачыненні да маркетынгу ў Workplace

Апошняя рэдакцыя: 10 кастрычніка 2023 г.
ЗМЕСТ
  1. Юрыдычная інфармацыя
  2. Інфармацыя, якую мы збіраем
  3. Спосабы апрацоўкі намі вашай інфармацыі
  4. Інфармацыя, якую мы абагульваем
  5. Парадак выкарыстоўвання вашых праў
  6. Захоўванне вашай інфармацыі
  7. Наша глабальная дзейнасць
  8. Прававыя падставы для апрацоўкі інфармацыі
  9. Абнаўленні Палітыкі прыватнасці
  10. Адказныя за вашу інфармацыю
  11. Наша кантактная інфармацыя

1. Юрыдычная інфармацыя

У гэтай палітыцы прыватнасці (далей — "Палітыка прыватнасці") выкладзены нашы метады апрацоўкі даных, звязаныя з забеспячэннем працы нашых вэб-сайтаў, у тым ліку workplace.com (далей — "Сайты") (не блытаць з Сэрвісамі Workplace), а таксама з нашай маркетынгавай дзейнасцю і зборам водгукаў (далей сумесна — "Дзеянні"). У гэтай Палітыцы прыватнасці мы расказваем, якую інфармацыю аб вас, звязаную з нашымі Сайтамі і Дзеяннямі, мы збіраем. Затым мы тлумачым, як апрацоўваем гэту інфармацыю і абагульваем яе, а таксама як вы можаце выкарыстаць свае правы.
Тэрміны Meta, "мы" і "наш" (у розных склонавых формах) азначаюць, што кампанія Meta нясе адказнасць за збор і выкарыстоўванне асабістых даных паводле гэтай Палітыкі прыватнасці, як указана ў раздзеле Адказныя за вашу інфармацыю.
Сэрвісы Workplace. Гэта Палітыка прыватнасці не распаўсюджваецца на выкарыстоўванне вамі анлайн-прадукту Workplace, які мы прапануем нашым кліентам і які дазваляе карыстальнікам супольна працаваць і абменьвацца на працы інфармацыяй, у тым ліку прадукт Workplace, праграмы і звязаныя анлайн-сэрвісы (далей сумесна — "Сэрвісы Workplace"). Выкарыстоўванне вамі Сэрвісаў Workplace рэгулюе "Палітыка прыватнасці Workplace", з якой можна азнаёміцца тут.

2. Інфармацыя, якую мы збіраем

Азнаёмцеся з інфармацыяй, якую мы збіраем пра вас.
Ваша кантактная інфармацыя. Мы збіраем ваш адрас электроннай пошты і асноўную інфармацыю, напрыклад імя і прозвішча, пасаду, назву арганізацыі і нумар тэлефона, напрыклад калі вы запытваеце інфармацыю, звязаную з нашымі прадуктамі, у тым ліку Workplace, спампоўваеце рэсурсы, падпісваецеся на маркетынгавыя матэрыялы, запытваеце бясплатную пробную версію або наведваеце якія-небудзь з нашых мерапрыемстваў або сустрэч. Калі вы не падасце нам гэтай інфармацыі, то не зможаце стварыць акаўнт, напрыклад для доступу да бясплатнай пробнай версіі Workplace. Калі вы адміністратар акаўнту вашай арганізацыі, мы збіраем вашу кантактную інфармацыю пасля таго, як вы згадзіцеся атрымліваць маркетынгавыя электронныя паведамленні ад нас.
Інфармацыя, якую вы нам падаяце. Калі вы звязваецеся з намі, то можаце падаць іншую інфармацыю пра сябе. Тып інфармацыі залежыць ад прычыны звароту. Напрыклад, калі ў вас узнікла праблема пры выкарыстоўванні нашых Сайтаў, вы можаце падаць звесткі, якія, на ваш погляд, дапамогуць нам устараніць гэту праблему, а таксама свае кантактныя даныя (напрыклад, адрас электроннай пошты). Так вы можаце адправіць нам электронны ліст з інфармацыяй адносна працы нашага Сайта або іншых пытанняў. Аналагічным чынам, пры запыце інфармацыі пра Сэрвісы Workplace вы можаце паведаміць, дзе працуеце, або падаць іншыя звесткі, якія дапамогуць нам выканаць ваш запыт.
Удзел у апытаннях і водгукі. Мы таксама атрымліваем інфармацыю аб вас, калі вы дабравольна ўдзельнічаеце ў нашых апытаннях або праграмах збору водгукаў. Напрыклад, мы супрацоўнічаем са староннімі пастаўшчыкамі паслуг, што дапамагаюць нам праводзіць апытанні і праграмы збору водгукаў, у тым ліку ствараць супольнасць кліентаў Workplace, якія ўступілі ў праграму збору водгукаў. Такія кампаніі падаюць нам інфармацыю пра вас, якую яны збіраюць у пэўных абставінах (у тым ліку ўзрост, пол, адрас электроннай пошты, пасаду, спосабы выкарыстоўвання нашых прадуктаў і адпраўленыя водгукі).
Інфармацыя аб выкарыстоўванні і журналы. Мы збіраем інфармацыю пра вашы дзеянні на нашых Сайтах, напрыклад звесткі аб выкарыстаных сэрвісах, выніках дыягностыкі і паказчыках рэзультатыўнасці. Да гэтай катэгорыі адносіцца інфармацыя пра вашу актыўнасць (напрыклад, аб тым, як вы выкарыстоўваеце наш Сайт, у які час і як часта выконваеце дзеянні, якая іх працягласць і г. д.), файлы журналаў і справаздачы па дыягностыцы, збоях, вэб-сайце і рэзультатыўнасці.
Інфармацыя аб прыладах і падключэнні да інтэрнэту. Мы збіраем звесткі аб вашых прыладах і падключэнні, калі вы ажыццяўляеце доступ да нашых Сайтаў або выкарыстоўваеце іх. Да гэтай катэгорыі інфармацыі адносіцца мадэль вашай прылады, аперацыйная сістэма, узровень зарада акумулятара, сіла сігналу, версія праграмы, інфармацыя пра браўзер, мабільную сетку, падключэнне (у тым ліку пра нумар тэлефона, мабільнага аператара або пастаўшчыка інтэрнэт-паслуг), мова і часавы пояс, IP-адрас, дзеянні на прыладзе і ідэнтыфікатары (у тым ліку ўнікальныя ідэнтыфікатары Прадуктаў кампаній Meta, звязаныя з той жа прыладай або акаўнтам).
Файлы сookie. Нашы Сайты выкарыстоўваюць файлы cookie. Файл cookie — гэта маленькі фрагмент даных, які наш Сайт адпраўляе браўзеру карыстальніка. Гэты файл захоўваецца на жорсткім дыску карыстальніка, дзякуючы чаму мы можам распазнаць камп’ютар або прыладу гэтага чалавека, калі ён вернецца ў наступны раз. Мы таксама выкарыстоўваем іншыя тэхналогіі падобнага прызначэння. Больш падрабязна аб тым, як мы выкарыстоўваем файлы cookie і аналагічныя тэхналогіі на Сайце Workplace, можна даведацца ў Палітыцы ў дачыненні да файлаў cookie.
Інфармацыя ад трэціх бакоў. Калі староннія пастаўшчыкі паслуг і партнёры дапамагаюць нам кантраляваць, падаваць, паляпшаць, аналізаваць, наладжваць і падтрымліваць Сайты або Дзеянні, мы збіраем ад іх інфармацыю пра вас.
Інфармацыя ад кампаній Meta. У шэрагу выпадкаў мы збіраем інфармацыю з інфраструктуры, сістэм і тэхналогій, якімі карыстаемся супольна з іншымі Кампаніямі Meta. Мы таксама апрацоўваем інфармацыю пра вас, даступную ў розных Прадуктах кампаній Meta і на вашых прыладах, у адпаведнасці з правіламі і ўмовамі выкарыстоўвання кожнага прадукту і прымянімымі законамі.
На інфармацыю, сабраную пры выкарыстоўванні вамі Сэрвісаў Workplace, распаўсюджваецца Палітыка прыватнасці Workplace, якая рэгулюе апрацоўку вашай інфармацыі, калі вы карыстаецеся Сэрвісамі Workplace.

3. Спосабы апрацоўкі намі вашай інфармацыі

Мы выкарыстоўваем наяўную ў нас інфармацыю (з улікам вашага выбару і паводле прымянімых законаў), каб кантраляваць, падаваць, паляпшаць, аналізаваць, наладжваць і падтрымліваць нашы Сайты і Дзеянні.
Падаванне, паляпшэнне і развіццё нашага Сайта і Дзеянняў
Мы аналізуем вашу інфармацыю, каб падаваць, паляпшаць і развіваць наш Сайт і Дзеянні. У прыватнасці, мы аналізуем вашу інфармацыю, каб вы маглі ў цэлым выкарыстоўваць і праглядаць нашы Сайты, звяртацца да нас за дадатковай інфармацыяй, атрымліваць доступ да дадатковых рэсурсаў і рэгістравацца ў бясплатных пробных версіях. Мы таксама будзем выкарыстоўваць вашу інфармацыю, каб весці маркетынгавую дзейнасць у адпаведнасці з гэтай Палітыкай прыватнасці. Акрамя таго, мы выкарыстоўваем вашу інфармацыю, каб прапанаваць, паляпшаць і распрацоўваць апытанні і/ці праграмы збору водгукаў, у якіх вы прымаеце ўдзел.
Разуменне жаданняў і патрэб кліентаў
Мы ўлічваем і аналізуем вашы водгукі і іншую інфармацыю, калі вы ўдзельнічаеце ў праграмах збору або іншых даследаваннях водгукаў (напрыклад, тэсціруеце новыя канцэпцыі і папярэдне праглядаеце функцыі Workplace). Гэта дапамагае нам зразумець жаданні і інтарэсы кліентаў, напрыклад ці патрабуецца нам змяніць або пашырыць функцыі Workplace ці іншых прадуктаў і сэрвісаў, а таксама сабраць дадатковую статыстыку. Інфармацыя, атрыманая ад вас у выніку вашага ўдзелу ў праграме збору водгукаў або іншых даследаваннях водгукаў, аб’ядноўваецца з іншымі данымі і выкарыстоўваецца абязлічана. Калі ў справаздачы па водгуках або статыстыцы ўпамінаюцца цытаты або рэакцыі, мы не суадносім іх асабіста з вамі.
Узаемадзеянне з вамі
Мы выкарыстоўваем наяўную ў нас інфармацыю, каб адпраўляць вам маркетынгавыя матэрыялы, узаемадзейнічаць з вамі адносна нашых Сайтаў і Дзеянняў і пры неабходнасці паведамляць пра нашы правілы і ўмовы. Апроч таго, інфармацыя патрэбная нам, каб адказваць на вашы запыты.
Прапанаванне, персаналізацыя, вымярэнне эфектыўнасці і паляпшэнне маркетынгавых і рэкламных рашэнняў
Мы можам выкарыстоўваць вашу інфармацыю ў рэкламе з наладжаным таргетынгам, у тым ліку для стварэння падобных і карыстальніцкіх аўдыторый, а таксама вымярэнняў ва ўласных і старонніх рэкламных сетках.
Падтрыманне бяспекі, цэласнасці і абароны
Мы аналізуем інфармацыю пра вашы прылады і падключэнне, каб выяўляць і даследаваць шаблоны падазроных паводзін.
Захоўванне і падаванне інфармацыі іншым асобам, у тым ліку праваахоўным органам, а таксама ў адказ на афіцыйныя запыты
Мы апрацоўваем вашу інфармацыю ў мэтах выконвання прававых абавязацельстваў, у тым ліку, напрыклад, для захоўвання або раскрыцця пэўнай інфармацыі, а таксама доступу да яе пры наяўнасці сапраўднага афіцыйнага запыту ад рэгулятарнага органа, праваахоўных або іншых структур. Да гэтай катэгорыі, сярод іншага, адносяцца адказы на афіцыяльныя запыты, калі паводле прымянімага закону мы не абавязаныя рабіць гэта, але сумленна лічым, што так патрабуецца згодна з законам у адпаведнай юрысдыкцыі, або перадача інфармацыі праваахоўным органам ці галіновым партнёрам у мэтах барацьбы з абразлівымі або незаконнымі дзеяннямі. Напрыклад, мы захоўваем здымак даных карыстальніка па запыце праваахоўных органаў, калі гэта патрэбна для мэт расследавання. Мы захоўваем інфармацыю і абагульваем яе, калі нам патрэбна юрыдычная кансультацыя або абарона ў кантэксце судовага разбору і іншых спрэчак. Гэта датычыцца такіх пытанняў, як парушэнне нашых Умоў і правіл. У некаторых выпадках, калі вы не падасце нам сваёй асабістай інфармацыі, калі гэта патрабуецца па законе, вы і Meta можаце парушыць прымянімае заканадаўства.

4. Інфармацыя, якую мы абагульваем

Мы патрабуем, каб партнёры і трэція бакі выконвалі правілы, што рэгулююць тое, у якіх выпадках яны могуць, а ў якіх не могуць выкарыстоўваць і раскрываць пададзеную намі інфармацыю. Ніжэй прыведзены больш падрабязныя звесткі аб тым, каму мы абагульваем інфармацыю.
Староннія партнёры і пастаўшчыкі паслуг. Мы супрацоўнічаем са староннімі партнёрамі і пастаўшчыкамі паслуг, якія дапамагаюць нам кіраваць Сайтамі і выконваць Дзеянні. У залежнасці ад таго, якім чынам яны нас падтрымліваюць або супрацоўнічаюць з намі, калі мы абагульваем інфармацыю староннім пастаўшчыкам паслуг, мы патрабуем, каб яны выкарыстоўвалі яе ад нашага імені ў адпаведнасці з нашымі інструкцыямі і ўмовамі. Мы працуем разам з рознымі партнёрамі і пастаўшчыкамі паслуг, што дапамагаюць нам з маркетынгам, аналітыкай, апытаннямі, праграмамі збору водгукаў, а таксама паляпшэннем прадуктаў і паслуг.
Кампаніі Meta. Мы абагульваем інфармацыю, якую збіраем у сувязі з нашымі Дзеяннямі або праз нашы Сайты, а таксама інфраструктуру, сістэмы і тэхналогіі, іншым Кампаніям Meta. Гэта дапамагае нам падтрымліваць бяспеку, цэласнасць і абарону даных; персаналізаваць прапановы і рэкламу; выконваць прымянімыя законы; распрацоўваць і прапанаваць функцыі і інтэграцыі, а таксама лепш разумець, як людзі выкарыстоўваюць Прадукты кампаній Meta і ўзаемадзейнічаюць з імі.
Юрыдычныя пытанні і адпаведнасць патрабаванням. Мы можам атрымліваць доступ да вашай інфармацыі, а таксама захоўваць, выкарыстоўваць і перадаваць яе (i) у адказ на афіцыяльныя запыты, такія як ордары на вобыск, выракі суда, судовыя загады аб падаванні інфармацыі або судовыя позвы. Такія запыты паступаюць ад трэціх бакоў, у прыватнасці, ад удзельнікаў грамадзянскіх судовых працэсаў, праваахоўных і іншых дзяржаўных органаў. Мы таксама можам абагульваць вашу інфармацыю іншым арганізацыям, у тым ліку іншым кампаніям Meta або староннім кампаніям, якія дапамагаюць нам аналізаваць падобныя запыты і адказваць на іх (ii) у адпаведнасці з прымянімым заканадаўствам і (iii) для падтрымання бяспекі і цэласнасці даных, а таксама абароны Прадуктаў Meta, карыстальнікаў, супрацоўнікаў, уласнасці і грамадства. Сюды таксама адносяцца такія мэты, як расследаванне парушэнняў пагаднення, нашых правіл ці ўмоў або закона, а таксама выяўленне, устараненне ці папярэджванне махлярства. Мы таксама можам раскрыць вашу асабістую інфармацыю, калі гэта патрэбна для выстаўлення, выканання ці аспрэчвання судовых прэтэнзій, а таксама для расследавання або папярэджання фактычнай ці меркаванай страты або шкоды людзям ці маёмасці.
Продаж кампаніі. Калі мы цалкам ці часткова прададзім або перададзім сваю кампанію іншай асобе, то можам направіць вашу інфармацыю новаму ўладальніку ў рамках такой трансакцыі ў адпаведнасці з прымянімым заканадаўствам.

5. Парадак выкарыстоўвання вашых праў

Вашы правы адносна вашай асабістай інфармацыі залежаць ад прымянімага заканадаўства і вашага месца пражывання. Некаторыя з гэтых праў прымяняюцца ў шырокім сэнсе, іншыя набываюць моц толькі ў пэўных абставінах або юрысдыкцыях. Каб выкарыстаць вашы правы, звярніцеся да нас тут.
  • Права на доступ/веданне. Вы маеце права запытаць доступ да сваёй інфармацыі і атрымаць копію пэўнай інфармацыі, у тым ліку аб катэгорыях вашай асабістай інфармацыі, якую мы збіраем, выкарыстоўваем і раскрываем, а таксама інфармацыі пра нашы метады апрацоўкі даных.
  • Права на выпраўленне. Вы маеце права запытаць выпраўленне сваёй асабістай інфармацыі, калі яна змяшчае недакладнасці.
  • Права на выдаленне/запыт выдалення. У пэўных сітуацыях вы маеце права запытаць у нас выдаленне сваёй асабістай інфармацыі пры наяўнасці сапраўдных прычын для гэтага і ў адпаведнасці з прымянімым заканадаўствам.
  • Права на перанос даных. У пэўных сітуацыях вы маеце права атрымаць пададзеную вамі інфармацыю ў структураваным, агульнапрынятым, прыдатным для машыннага чытання фармаце і адправіць такую інфармацыю іншаму кантралёру.
  • Права на пярэчанне/адмову (маркетынг). Вы маеце права ў любы момант запярэчыць супраць апрацоўкі намі вашай інфармацыі ў мэтах прамога маркетынгу, стварэння профіляў і аўтаматычнага прыняцця рашэнняў. Калі мы выкарыстоўваем вашу інфармацыю для прамога маркетынгу, вы можаце адмовіцца ад атрымання падобных маркетынгавых паведамленняў з дапамогай спасылкі "Скасаваць падпіску" ў такіх паведамленнях.
  • Права на пярэчанне. Вы маеце права запярэчыць супраць пэўных выпадкаў апрацоўкі сваёй інфармацыі і абмежаваць такую апрацоўку. Вы можаце запярэчыць супраць апрацоўкі намі вашай інфармацыі, калі мы спадзяваемся на законныя інтарэсы або выконваем пэўнае заданне ў грамадскіх інтарэсах. Пры ацэнцы пярэчання мы будзем улічваць некалькі фактараў. Ваша пярэчанне будзе здаволена, і мы спынім апрацоўку вашай інфармацыі, калі не прыйдзем да высновы, што мы маем істотныя законныя падставы для такой апрацоўкі, над якімі не пераважаюць вашы інтарэсы або асноўныя правы і свабоды, або што такая апрацоўка патрэбная па прававых прычынах. Вы таксама можаце націснуць спасылку "Скасаваць падпіску" ў нашых маркетынгавых паведамленнях, каб мы перасталі выкарыстоўваць вашу інфармацыю для прамога маркетынгу.
    • Вашы абгрунтаваныя спадзяванні.
    • Перавагі і рызыкі для вас, нас, іншых карыстальнікаў або трэціх бакоў.
    • Наяўнасць іншых даступных сродкаў дасягнення той жа мэты з меншым узроўнем умяшання, якія не патрабуюць несуразмерных намаганняў.
  • Права скасаваць згоду. Калі мы запыталі вашу згоду на пэўныя віды апрацоўкі даных, вы ў любы момант можаце адклікаць гэту згоду. Скасаванне згоды не ўплывае на законнасць ніякай апрацоўкі даных, ажыццёўленай да такога скасавання.
  • Права адправіць скаргу. Вы можаце падаць скаргу ў мясцовы орган нагляду. Галоўны орган нагляду для Meta Platforms Ireland Limited — гэта Камісія па абароне даных Рэспублікі Ірландыя.
  • Права на адсутнасць дыскрымінацыі. Мы не будзем дыскрымінаваць вас за выкарыстоўванне якога-небудзь з гэтых праў.
Заўвага: у мэтах абароны вашай інфармацыі і цэласнасці нашых Маркетынгавых сэрвісаў нам можа спатрэбіцца спраўдзіць вашу асобу перад апрацоўкай запыту. У некаторых выпадках або юрысдыкцыях нам можа спатрэбіцца дадатковая інфармацыя для спраўджання вашай асобы, напрыклад пасведчанне асобы дзяржаўнага ўзору. Паводле пэўных законаў, вы можаце рэалізаваць гэтыя правы самастойна або прызначыць упаўнаважанага прадстаўніка для падачы запытаў ад вашага імені.
Закон аб абароне даных Бразіліі
Гэты раздзел ужываецца да апрацоўкі асабістай інфармацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам Бразіліі і дапаўняе гэту Палітыку прыватнасці.
Паводле Агульнага закона аб абароне даных Бразіліі (LGPD) у вас ёсць права на доступ да сваіх даных, іх выпраўленне, перанос, выдаленне і пацвярджэнне факта іх апрацоўкі намі. У пэўных абставінах вы таксама маеце права запярэчыць супраць апрацоўкі сваёй асабістай інфармацыі і абмежаваць яе або скасаваць вашу згоду, калі мы апрацоўваем даныя, што вы нам падаяце, на падставе такой згоды. У гэтай Палітыцы прыватнасці ўказана інфармацыя аб тым, як мы абагульваем даныя трэцім бакам. Больш падрабязна аб нашых метадах апрацоўкі даных можна даведацца тут.
У вас таксама ёсць права звярнуцца непасрэдна ў орган па абароне даных Бразіліі.

6. Захоўванне вашай інфармацыі

Мы будзем захоўваць вашу асабістую інфармацыю толькі да той пары, пакуль гэта патрэбна ў мэтах, выкладзеных у гэтай Палітыцы прыватнасці. Meta будзе захоўваць вашу інфармацыю, сабраную намі падчас вашага ўдзелу ў праграме збору водгукаў або даследаванні водгукаў, на працягу рэалізацыі такога праекта і яшчэ столькі часу, колькі патрэбна, каб правесці аналіз, адрэагаваць на экспертную праверку або іншым чынам спраўдзіць водгукі. Meta будзе захоўваць і выкарыстоўваць вашу асабістую інфармацыю ў той меры, у якой гэта патрабуецца, каб выконваць юрыдычныя абавязацельствы (напрыклад, калі мы павінны захоўваць вашу асабістую інфармацыю паводле прымянімага заканадаўства), вырашаць спрэчкі і забяспечваць ажыццяўленне нашых умоў. Па сканчэнні вызначаных тэрмінаў захоўвання, калі ў нас не будзе іншай пэўнай прычыны захоўваць вашу асабістую інфармацыю, адпаведныя даныя будуць выдалены.

7. Наша глабальная дзейнасць

Мы абагульваем даныя, якія збіраем па ўсім свеце, — як у рамках кампаніі паміж нашымі офісамі і дата-цэнтрамі, так і за яе межамі нашым пастаўшчыкам тавараў і паслуг і трэцім бакам. Паколькі Meta з’яўляецца глабальнай кампаніяй з кліентамі і супрацоўнікамі па ўсім свеце, абагульванне даных патрэбнае па розных прычынах, у тым ліку:
  • Каб мы маглі прапаноўваць сэрвісы, указаныя ў гэтай Палітыцы прыватнасці, і забяспечваць іх працу.
  • Каб мы маглі выпраўляць, аналізаваць і паляпшаць нашы прадукты ў адпаведнасці з гэтай Палітыкай прыватнасці.
Месцы, куды перадаецца інфармацыя
Месцы, куды вашы даныя будуць перадавацца і перасылацца або дзе будуць захоўвацца і апрацоўвацца:
  • Месцы, дзе мы маем інфраструктуру або дата-цэнтры, у тым ліку ЗША, Ірландыя, Данія і Швецыя.
  • Краіны, у якіх даступны прадукт Workplace.
  • Іншыя краіны па-за межамі вашай краіны пражывання, дзе знаходзяцца нашы пастаўшчыкі тавараў і паслуг, а таксама трэція бакі, у мэтах, апісаных у гэтай Палітыцы прыватнасці.
Спосабы, якія мы выкарыстоўваем для абароны вашай інфармацыі
Пры перадачы даных паміж краінамі мы прымяняем належныя механізмы.
Механізмы, якія мы выкарыстоўваем для глабальнай перадачы даных
Каб ажыццяўляць міжнародную перадачу інфармацыі, мы карыстаемся адпаведнымі механізмамі. Прыклады прыведзеныя ніжэй.
Еўрапейская эканамічная зона
  • Мы давяраем рашэнням Еўрапейскай камісіі, якімі яна прызнае, што пэўныя краіны і тэрыторыі за межамі Еўрапейскай эканамічнай зоны забяспечваюць належны ўзровень абароны асабістых даных (далей — "рашэнні аб дастатковасці мер"). У прыватнасці, мы абагульваем інфармацыю, якую збіраем, з Еўрапейскай эканамічнай зоны ў Аргенціну, Ізраіль, Новую Зеландыю, Швейцарыю і, калі гэта патрэбна, у Канаду, разлічваючы на адпаведныя рашэнні аб належнасці мер. Больш падрабязна пра рашэнні аб дастатковасці мер па краінах. Кампанія Meta Platforms, Inc. сертыфікавала свой удзел у Рамачнай праграме па перадачы даных паміж ЕС і ЗША. Мы абапіраемся на палажэнні Рамачнай праграмы па перадачы даных паміж ЕС і ЗША і адпаведнае рашэнне Еўрапейскай камісіі аб дастатковасці мер па абароне даных пры перадачы інфармацыі ў дачыненні да прадуктаў і паслуг, указаных у сертыфікаце. Даведацца больш можна ў Палітыцы ў дачыненні да Рамачных праграм па перадачы даных Meta Platforms, Inc.
  • У іншых сітуацыях пры перадачы інфармацыі ў іншую краіну мы кіруемся стандартнымі дагаворнымі палажэннямі, ухваленымі Еўрапейскай камісіяй, (і аналагічнымі стандартнымі дагаворнымі палажэннямі для Вялікабрытаніі ў адпаведных выпадках) або на выключэнні, прадугледжаныя прымянімым заканадаўствам.
  • Акрамя гэтага, рэкамендуем азнаёміцца з дадатковымі мерамі, якія мы прымаем для бяспечнай перадачы вашай інфармацыі.
Калі ў вас узніклі пытанні пра міжнародную перадачу даных нашай кампаніяй або стандартныя дагаворныя палажэнні, звяжыцеся з намі.
Карэя
Даведацца больш пра свае правы на прыватнасць, трэція бакі, якім мы абагульваем вашы даныя, і іншыя аспекты, можна ў Паведамленні аб прыватнасці для жыхароў Карэі.
ІНШЫЯ КРАІНЫ
  • У іншых сітуацыях пры перадачы інфармацыі ў іншую краіну мы кіруемся стандартнымі дагаворнымі палажэннямі, ухваленымі Еўрапейскай камісіяй, (і аналагічнымі стандартнымі дагаворнымі палажэннямі для Вялікабрытаніі ў адпаведных выпадках) або на выключэнні, прадугледжаныя прымянімым заканадаўствам.
  • Пры вызначэнні дастатковасці ўзроўню абароны даных у іншых краінах мы кіруемся рашэннямі Еўрапейскай камісіі і іншых адпаведных органаў.
  • Мы выкарыстоўваем эквівалентныя механізмы ў адпаведнасці з дзейным заканадаўствам, якое рэгулюе перадачу даных у ЗША і іншыя адпаведныя краіны.
Акрамя гэтага, мы прымаем належныя меры абароны пры перадачы вашай інфармацыі. Напрыклад, мы зашыфроўваем вашы даныя пры перадачы па адкрытых сетках, каб абараніць іх ад несанкцыянаванага доступу.

8. Прававыя падставы для апрацоўкі інфармацыі

Паводле прымянімых законаў па абароне даных, кампаніі павінны мець прававыя падставы для апрацоўкі асабістых даных. Пад "апрацоўкай асабістых даных" мы маем на ўвазе парадак збору, выкарыстоўвання і перадачы вашай інфармацыі, апісаны ў раздзелах гэтай Палітыкі прыватнасці, прыведзеных вышэй.
Прававыя падставы, якімі мы кіруемся
Прававыя падставы для апрацоўкі вашай інфармацыі ў мэтах, апісаных у гэтай Палітыцы прыватнасці, залежаць ад вашай юрысдыкцыі і пэўнай сітуацыі. Мы таксама можам кіравацца рознымі прававымі падставамі пры апрацоўцы адных і тых жа даных у розных мэтах. Пры апрацоўцы вашай асабістай інфармацыі ў пэўных юрысдыкцыях мы найперш кіруемся вашай згодай. У іншых юрысдыкцыях, у тым ліку ў Еўрапейскім рэгіёне, мы маем прававыя падставы на апрацоўку, выкладзеныя ніжэй. Для кожнай з прыведзеных ніжэй прававых падстаў указаны мэты апрацоўкі вашай інфармацыі.
Законныя інтарэсы
Мы кіруемся сваімі законнымі інтарэсамі або законнымі інтарэсамі трэцяга боку, калі вашы інтарэсы або асноўныя правы і свабоды не маюць пераважнай сілы (далей — "законныя інтарэсы").
Прычыны і спосабы апрацоўкі намі вашай інфармацыіЗаконныя інтарэсы, якімі мы кіруемсяКатэгорыі інфармацыі, якую мы выкарыстоўваем
Каб падаваць, паляпшаць і развіваць наш Сайт і Дзеянні, мы ажыццяўляем прыведзеныя ніжэй мерапрыемствы.
Мы аналізуем вашу інфармацыю і тое, як вы выкарыстоўваеце Сайт і Дзеянні, а таксама як узаемадзейнічаеце з імі.
Разуменне дзеянняў на Сайце, а таксама адсочванне працы і паляпшэнне Сайта.
Выконванне Дзеянняў, звязаных з маркетынгам і зборам водгукаў, і разуменне таго, як вы выкарыстоўваеце гэтыя рэсурсы, іх развіццё і паляпшэнне.
  • Ваша кантактная інфармацыя.
  • Інфармацыя, якую вы нам падаяце.
  • Даныя аб выкарыстоўванні і наладачная інфармацыя.
  • Інфармацыя аб прыладах і падключэнні да інтэрнэту.
  • Інфармацыя ад трэціх бакоў.
  • Файлы сookie.
Каб разумець жаданні і патрэбы карыстальнікаў, мы ажыццяўляем прыведзеныя ніжэй мерапрыемствы.
Мы выконваем Дзеянні, у тым ліку аналіз вашай інфармацыі і водгукаў, калі вы ўдзельнічаеце ў праграмах збору або іншых даследаваннях водгукаў (напрыклад, тэсціруеце новыя канцэпцыі і папярэдне праглядаеце функцыі Workplace).
Інфармацыя, атрыманая ад вас у выніку вашага ўдзелу ў праграме збору або іншых даследаваннях водгукаў, аб’ядноўваецца з іншымі данымі і выкарыстоўваецца абязлічана. Калі ў справаздачы па водгуках або статыстыцы ўпамінаюцца цытаты або рэакцыі, мы не суадносім іх асабіста з вамі.
Разуменне жаданняў і інтарэсаў кліентаў, каб з дапамогай гэтай інфармацыі змяняць або пашыраць функцыі Workplace ці іншых прадуктаў і сэрвісаў, а таксама збіраць дадатковую статыстыку.
  • Ваша кантактная інфармацыя.
  • Інфармацыя, якую вы нам падаяце.
  • Даныя аб выкарыстоўванні і наладачная інфармацыя.
  • Інфармацыя аб прыладах і падключэнні да інтэрнэту.
  • Інфармацыя ад трэціх бакоў.
  • Файлы сookie.
Мы апрацоўваем вашу інфармацыю, каб звязвацца з вамі і адпраўляць вам маркетынгавыя паведамленні (калі яны не грунтуюцца на згодзе).
Калі вы падпісаліся на маркетынгавую рассылку па электроннай пошце (напрыклад, з навінамі), то можаце ў любы момант адпісацца, націснуўшы спасылку "Скасаваць падпіску" ў ніжняй частцы любога паведамлення з гэтай рассылкі.
Мы паведамляем вам пра нашы Дзеянні, правілы і/ці ўмовы, калі гэта інфармацыя актуальная для вас.
Акрамя гэтага, мы адказваем, калі вы звязваецеся з намі.
Адпраўка вам інфармацыі ў рамках прамога маркетынгу, каб прасоўваць нашы прадукты і інфармаваць вас аб новых або абноўленых прадуктах, якія могуць быць вам цікавыя.
Узаемадзеянне з вамі адносна нашых Дзеянняў.
Выкарыстоўванне вашай інфармацыі, каб адказваць на вашы запыты (што таксама і ў вашых інтарэсах).
  • Ваша кантактная інфармацыя.
  • Інфармацыя, якую вы нам падаяце.
Каб прапаноўваць, персаналізаваць, аналізаваць і паляпшаць маркетынг і рэкламу, мы ажыццяўляем прыведзеныя ніжэй мерапрыемствы.
Мы выкарыстоўваем вашу інфармацыю ў рэкламе з наладжаным таргетынгам, у тым ліку для стварэння падобных і карыстальніцкіх аўдыторый, а таксама вымярэнняў ва ўласных і старонніх рэкламных сетках.
Ажыццяўленне маркетынгавай і рэкламнай дзейнасці.
  • Ваша кантактная інфармацыя.
  • Інфармацыя, якую вы нам падаяце.
  • Даныя аб выкарыстоўванні і наладачная інфармацыя.
  • Інфармацыя аб прыладах і падключэнні да інтэрнэту.
  • Файлы сookie.
Каб падтрымліваць бяспеку, цэласнасць і абарону даных, мы ажыццяўляем прыведзеныя ніжэй мерапрыемствы.
Мы аналізуем інфармацыю пра вашы прылады і падключэнні, каб выяўляць і вывучаць шаблоны падазроных паводзін.
Абарона адпаведных сістэм і барацьба са спамам, пагрозамі, злоўжываннямі або парушэннямі, а таксама падтрымліванне бяспекі Сайтаў і Дзеянняў, што таксама ў інтарэсах карыстальнікаў Сайтаў і ўдзельнікаў Дзеянняў, звязаных з маркетынгам і зборам водгукаў.
  • Інфармацыя аб прыладах і падключэнні да інтэрнэту.
  • Даныя аб выкарыстоўванні і наладачная інфармацыя.
  • Файлы сookie.
Мы захоўваем інфармацыю, каб абагульваць яе іншым асобам, у тым ліку праваахоўным органам, і адказваць на афіцыяльныя запыты.
Сюды адносяцца адказы на афіцыяльныя запыты, калі паводле прымянімага закону мы не абавязаныя рабіць гэта, але сумленна лічым, што так патрабуецца згодна з законам у адпаведнай юрысдыкцыі, або перадача інфармацыі праваахоўным органам ці галіновым партнёрам у мэтах барацьбы з абразлівымі або незаконнымі дзеяннямі. Напрыклад, мы захоўваем здымак даных карыстальніка па запыце праваахоўных органаў, калі гэта патрэбна для мэт расследавання.
Папярэджванне і спыненне (што ў тым ліку ў інтарэсах карыстальнікаў) махлярства, несанкцыянаванага выкарыстоўвання Сайтаў або Дзеянняў, парушэння нашых правіл і ўмоў, а таксама іншай шкоднай і незаконнай дзейнасці.
Абарона сябе (у тым ліку праў, супрацоўнікаў, маёмасці ці тавараў), нашых карыстальнікаў або іншых асоб, у тым ліку падчас расследавання ці ў адказ на запыты органаў рэгулявання; прадухіленне смерці або непазбежнай фізічнай шкоды.
Адпаведныя праваахоўныя і дзяржаўныя органы, а таксама галіновыя партнёры маюць законнае права расследаваць і спыняць абразлівыя або незаконныя дзеянні.
  • Ваша кантактная інфармацыя.
  • Інфармацыя, якую вы нам падаяце.
  • Інфармацыя аб прыладах і падключэнні да інтэрнэту.
  • Даныя аб выкарыстоўванні і наладачная інфармацыя.
  • Інфармацыя ад трэціх бакоў.
  • Файлы сookie.
Мы захоўваем інфармацыю і абагульваем яе, калі нам патрэбна юрыдычная кансультацыя або абарона ў кантэксце судовага разбору і іншых спрэчак. Сюды адносяцца такія пытанні, як парушэнне нашых Умоў і правіл, у адпаведных сітуацыях.
Рэагаванне на скаргі, папярэджванне і спыненне махлярства, несанкцыянаванага выкарыстоўвання Сайтаў і Дзеянняў, парушэння прымянімых правіл і ўмоў, у адпаведных сітуацыях, а таксама іншай шкоднай або незаконнай дзейнасці, што таксама ў інтарэсах нашых карыстальнікаў.
Зварот за юрыдычнымі кансультацыямі і абарона сябе (у тым ліку праў, супрацоўнікаў, маёмасці ці тавараў), нашых карыстальнікаў або іншых асоб, у тым ліку падчас расследавання або ў адказ на запыты органаў рэгулявання, а таксама ў рамках судовага разбору або іншых спрэчак.
  • Ваша кантактная інфармацыя.
  • Інфармацыя, якую вы нам падаяце.
  • Інфармацыя аб прыладах і падключэнні да інтэрнэту.
  • Даныя аб выкарыстоўванні і наладачная інфармацыя.
  • Інфармацыя ад трэціх бакоў.
  • Файлы сookie.
Ваша згода
Мы апрацоўваем інфармацыю ў прыведзеных ніжэй мэтах, толькі калі атрымаем ад вас адпаведны дазвол. Азнаёмцеся з катэгорыямі інфармацыі, якая выкарыстоўваецца, а таксама прычынамі і спосабамі яе апрацоўкі.
Прычыны і спосабы апрацоўкі намі вашай інфармацыіКатэгорыі інфармацыі, якую мы выкарыстоўваем
Мы апрацоўваем вашу інфармацыю, каб адпраўляць вам маркетынгавыя матэрыялы (на аснове згоды). Вы можаце ў любы час адклікаць сваю згоду (гэта не паўплывае на законнасць апрацоўкі на аснове такой згоды да яе скасавання). Для гэтага звярніцеся да нас з дапамогай кантактнай інфармацыі, прыведзенай ніжэй.
Акрамя таго, вы заўсёды можаце адпісацца ад маркетынгавай рассылкі па электроннай пошце, націснуўшы спасылку "Скасаваць падпіску" ў ніжняй частцы любога паведамлення з гэтай рассылкі.
  • Ваша кантактная інфармацыя.
Выконванне юрыдычных абавязацельстваў
Мы апрацоўваем інфармацыю ў мэтах выконвання прававых абавязацельстваў, у тым ліку, напрыклад, для захоўвання або раскрыцця пэўнай інфармацыі, а таксама доступу да яе пры наяўнасці сапраўднага афіцыйнага запыту.
Прычыны і спосабы апрацоўкі намі вашай інфармацыіКатэгорыі інфармацыі, якую мы выкарыстоўваем
Мы апрацоўваем вашу інфармацыю ў мэтах выконвання прававых абавязацельстваў, у тым ліку, напрыклад, для захоўвання або раскрыцця пэўнай інфармацыі, а таксама доступу да яе пры наяўнасці сапраўднага афіцыйнага запыту ад рэгулятарнага органа, праваахоўных або іншых структур. Напрыклад, гэта можа быць ордар на вобыск або судовы загад аб падаванні інфармацыі, які паступіў ад праваахоўных органаў Ірландыі, паводле якога мы павінны абагуліць вашу інфармацыю (IP-адрас і г. д.), каб садзейнічаць расследаванню.
  • Ваша кантактная інфармацыя.
  • Інфармацыя, якую вы нам падаяце.
  • Інфармацыя аб прыладах і падключэнні да інтэрнэту.
  • Даныя аб выкарыстоўванні і наладачная інфармацыя.
  • Інфармацыя ад трэціх бакоў.
  • Файлы сookie.
Абарона вашых жыццёва важных інтарэсаў або жыццёва важных інтарэсаў іншай асобы
Мы апрацоўваем інфармацыю, калі гэта патрэбна для абароны чыіх-небудзь жыццёва важных інтарэсаў.
Прычыны і спосабы апрацоўкі намі вашай інфармацыіКатэгорыі інфармацыі, якую мы выкарыстоўваем
Мы абагульваем інфармацыю праваахоўным органам і іншым асобам у абставінах, калі чые-небудзь жыццёва важныя інтарэсы патрабуюць абароны, напрыклад у выпадку надзвычайнай сітуацыі. Да гэтых інтарэсаў адносіцца абарона вашага або чыйго-небудзь жыцця, фізічнага ці псіхічнага здароўя, эмацыянальнага дабрабыту або недатыкальнасці.
  • Ваша кантактная інфармацыя.
  • Інфармацыя, якую вы нам падаяце.
  • Інфармацыя аб прыладах і падключэнні да інтэрнэту.
  • Даныя аб выкарыстоўванні і наладачная інфармацыя.
  • Інфармацыя ад трэціх бакоў.
  • Файлы сookie.

9. Абнаўленні Палітыкі прыватнасці

Мы можам час ад часу змяняць і дапаўняць Палітыку прыватнасці. Мы апублікуем новую Палітыку прыватнасці, абновім дату ў полі "Апошняя рэдакцыя" ў верхняй частцы дакумента і выканаем любыя іншыя дзеянні, патрэбныя ў рамках прымянімага заканадаўства. Рэкамендуем час ад часу перачытваць Палітыку прыватнасці.

10. Адказныя за вашу інфармацыю

Мы можам час ад часу змяняць і дапаўняць Палітыку прыватнасці. Мы апублікуем новую Палітыку прыватнасці, абновім дату ў полі "Апошняя рэдакцыя" ў верхняй частцы дакумента і выканаем любыя іншыя дзеянні, патрэбныя ў рамках прымянімага заканадаўства. Рэкамендуем час ад часу перачытваць Палітыку прыватнасці.
Калі вы пражываеце ў краіне або на тэрыторыі, якая адносіцца да "Еўрапейскага рэгіёна" (у які ўваходзяць краіны Еўрапейскага саюза і іншыя: Аўстрыя, Андора, Азорскія астравы, Бельгія, Балгарыя, Венгрыя, Гвадэлупа, Германія, Гібралтар, Грэцыя, Данія, Ірландыя, Ісландыя, востраў Мэн, Італія, Латвія, Літва, Ліхтэнштэйн, Люксембург, Мадэйра, Канарскія астравы, Фінляндыя, Францыя, Харватыя, Чэшская Рэспубліка, Эстонія, Мальта, Марцініка, Маёта, Манака, Нідэрланды, Нарвегія, Польшча, Партугалія, Рэспубліка Кіпр, Рэюньён, Румынія, Сан-Марына, Сен-Мартэн, Славакія, Славенія, Іспанія, Швецыя, Швейцарыя, Вялікабрытанія, суверэнныя базы Вялікабрытаніі на Кіпры (Акратыры і Дхекелія) і Ватыкан), або ў іншым месцы за межамі ЗША ці Канады, кантралёрам даных, адказным за вашу інфармацыю, выступае кампанія Meta Platforms Ireland Limited.
Калі вы пражываеце ў ЗША або Канадзе, юрыдычнай асобай, адказнай за вашу інфармацыю, з’яўляецца кампанія Meta Platforms Inc.

11. Наша кантактная інфармацыя

Калі ў вас узніклі пытанні пра гэту Палітыку прыватнасці або пытанні, скаргі ці запыты па вашай асабістай інфармацыі, іншых нашых правілах і метадах адносна прыватнасці, вы можаце звярнуцца да нас. Вы можаце звязацца з намі па электронным адрасе workplace.team@fb.com або па пошце:
ЗША і Канада
Meta Platforms, Inc.
ATTN: Privacy Operations
1601 Willow Road
Menlo Park, CA 94025
Іншыя краіны (у тым ліку Еўрапейскі рэгіён)
Meta Platforms Ireland Limited
Merrion Road
Dublin 4
D04 X2K5
Ireland
Звязацца з адказным за абарону даных кампаніі Meta Platforms Ireland Limited можна тут.