Палітыка прыватнасці Workplace


Workplace from Meta — гэта створаная кампаніяй Meta анлайн-платформа, якая дазваляе карыстальнікам супрацоўнічаць і абменьвацца інфармацыяй на працы. Платформа Workplace уключае ў сябе вэб-сайты, праграмы і звязаныя анлайн-сэрвісы Workplace (сумесна — Сэрвіс).
У гэтай Палітыцы прыватнасці апісваецца, як збіраецца, выкарыстоўваецца і абагульваецца ваша інфармацыя пры выкарыстоўванні вамі Сэрвісу.
Сэрвіс прызначаны для выкарыстоўвання арганізацыямі ў адпаведнасці з іх інструкцыямі і прапаноўваецца вам вашым работадаўцам або іншай арганізацыяй, якая дала вам доступ да Сэрвісу і права яго выкарыстоўваць (далей — ваша Арганізацыя).
Сэрвіс не звязаны з іншымі сэрвісамі Meta, якія вы можаце выкарыстоўваць. Гэтыя іншыя сэрвісы Meta прапаноўваюцца вам кампаніяй Meta і рэгулююцца яе ўласнымі ўмовамі. Аднак гэты Сэрвіс прапаноўваецца вашай Арганізацыяй і рэгулюецца гэтай Палітыкай прыватнасці, Палітыкай дапушчальнага выкарыстоўвання Workplace і Палітыкай у дачыненні да файлаў cookie ў Workplace.
Ваша Арганізацыя нясе адказнасць за ваш акаўнт Workplace (далей — Ваш акаўнт) і кіруе ім. Ваша Арганізацыя таксама нясе адказнасць за збор і выкарыстоўванне любых даных, якія вы адпраўляеце або падаяце праз Сэрвіс, і такое выкарыстоўванне рэгулюецца ўмовамі, узгодненымі паміж вашай Арганізацыяй і кампаніяй Meta.
Акрамя гэтай Палітыкі прыватнасці ваша Арганізацыя можа прымяняць дадатковыя правілы і кодэксы паводзін у дачыненні да выкарыстоўвання вамі Сэрвісу.
Калі ў вас ёсць пытанні адносна выкарыстоўвання Сэрвісу, звярніцеся да сваёй Арганізацыі.

I. Тыпы інфармацыі для збору
Ваша Арганізацыя будзе збіраць наступныя тыпы інфармацыі пры ажыццяўленні доступу да Сэрвісу вамі, вашымі калегамі або іншымі карыстальнікамі:
  • вашу кантактную інфармацыю, напрыклад поўнае імя і адрас электроннай пошты;
  • ваша імя карыстальніка і пароль;
  • вашу пасаду, інфармацыю аб аддзеле, дзе вы працуеце, і іншыя даныя, звязаныя з вашай працай або Арганізацыяй;
  • кантэнт, паведамленні і іншыя даныя, якія вы падаяце пры выкарыстоўванні Сэрвісу, у тым ліку калі рэгіструеце акаўнт, ствараеце ці абагульваеце кантэнт, абменьваецеся паведамленнямі або інакш узаемадзейнічаеце з іншымі людзьмі; гэта можа быць інфармацыя з пададзенага вамі кантэнту або пра яго (такая як метаданыя), напрыклад месца, дзе было зроблена фота, або дата стварэння файла;
  • кантэнт, паведамленні і іншая інфармацыя, якую іншыя людзі падаюць пры выкарыстоўванні Сэрвісу; гэта можа быць інфармацыя пра вас, напрыклад, калі іншыя людзі абагульваюць ці каментуюць фота з вамі, адпраўляюць вам паведамленне, запампоўваюць, сінхранізуюць ці імпартуюць вашу кантактную інфармацыю;
  • усе паведамленні, якімі вы абменьваецеся з іншымі карыстальнікамі Сэрвісу;
  • паведамленні, водгукі, прапановы і ідэі карыстальнікаў, адпраўленыя вашай Арганізацыі;
  • плацежную інфармацыю;
  • інфармацыю, якую вы падаяце, калі вы ці ваша Арганізацыя звяртаецеся ў службу падтрымкі платформы або ўзаемадзейнічаеце з ёй па пытаннях адносна Сэрвісу.

II. Выкарыстоўванне інфармацыі вашай Арганізацыяй
Ваша Арганізацыя будзе абагульваць сабраную інфармацыю Meta як пастаўшчыку платформы, каб кампанія Meta магла прапаноўваць і падтрымліваць Сэрвіс для вашай Арганізацыі і іншых карыстальнікаў, а таксама ў адпаведнасці з іншымі інструкцыямі вашай Арганізацыі. Прыклады такога выкарыстоўвання інфармацыі:
  • адпраўка паведамленняў карыстальнікам і адміністратарам у сувязі з выкарыстоўваннем імі Сэрвісу;
  • павышэнне ўзроўню бяспекі Сэрвісу для вашай Арганізацыі і іншых карыстальнікаў, напрыклад праз даследаванне падазроных дзеянняў ці парушэнняў прымянімых умоў або правіл;
  • персаналізацыя Сэрвісу для вас і вашай Арганізацыі ў рамках яго прапанавання намі;
  • распрацоўка ў рамках Сэрвісу новых інструментаў, прадуктаў і паслуг для вашай Арганізацыі;
  • сінхранізацыя дзеянняў у Сэрвісе, якія выконваюцца на розных прыладах адным чалавекам, для павышэння якасці працы Сэрвісу;
  • выяўленне і ўстараненне магчымых памылак;
  • правядзенне аналізу даных і сістэм, у тым ліку даследаванняў для паляпшэння Сэрвісу.

III. Раскрыццё інфармацыі
Ваша Арганізацыя раскрывае сабраную інфармацыю:
  • староннім пастаўшчыкам паслуг, якія аказваюць дапамогу ў рамках Сэрвісу або ў яго прапанаванні;
  • староннім праграмам, вэб-сайтам або іншым сэрвісам, да якіх вы можаце падключацца праз Сэрвіс;
  • у сувязі з істотнай карпаратыўнай здзелкай, напрыклад перадачай Сэрвісу, зліццём, далучэннем, продажам актываў або, што малаімаверна, банкруцтвам ці неплацежаздольнасцю;
  • для забеспячэння бяспекі якога-небудзь чалавека, прадухілення махлярства або ўстаранення тэхнічных праблем;
  • у сувязі з судовай позвай, ордэрам, загадам аб раскрыцці даных або любым іншым запытам ці патрабаваннем праваахоўнага органа.

IV. Доступ да вашай інфармацыі і яе змяненне
Вы і ваша Арганізацыя можаце выпраўляць або выдаляць інфармацыю, запампаваную вамі ў Сэрвіс, а таксама ажыццяўляць да яе доступ з дапамогай інструментаў, прадугледжаных у Сэрвісе (напрыклад, праз рэдагаванне інфармацыі профілю або выкарыстоўванне журнала дзеянняў). Калі вы не можаце атрымаць доступ да вашай інфармацыі або змяніць яе з дапамогай інструментаў, прапанаваных у Сэрвісе, звярніцеся непасрэдна да сваёй Арганізацыі.

V. Рамачная праграма па перадачы даных паміж ЕС і ЗША
Кампанія Meta Platforms, Inc атрымала сертыфікат, які пацвярджае яе ўдзел у Рамачнай праграме па перадачы даных паміж ЕС і ЗША. Мы абапіраемся на палажэнні Рамачнай праграмы па перадачы даных паміж ЕС і ЗША і адпаведнае рашэнне Еўрапейскай камісіі аб дастатковасці мер па абароне даных пры перадачы інфармацыі ў кампанію Meta Platforms, Inc. у ЗША ў дачыненні да прадуктаў і паслуг, указаных у сертыфікаце. Больш падрабязна можна даведацца ў Палітыцы ў дачыненні да Рамачных праграм па перадачы даных Meta Platforms, Inc.

VI. Староннія спасылкі і кантэнт
Сэрвіс можа змяшчаць спасылкі на кантэнт трэціх бакоў, які не кантралюе ваша Арганізацыя. Праглядайце правілы адносна прыватнасці кожнага вэб-сайта, які вы наведваеце.

VII. Закрыццё акаўнту
Калі вы больш не хочаце выкарыстоўваць Сэрвіс, звярніцеся да сваёй Арганізацыі. У выпадку вашага звальнення Арганізацыя можа перавесці ў нямы рэжым Ваш акаўнт і/ці выдаліць любую інфармацыю, звязаную з ім.
Звычайна выдаленне акаўнту займае каля 90 дзён з моманту яго закрыцця, але рэзервовыя копіі некаторай інфармацыі могуць захоўвацца на працягу пэўнага часу. Кантэнт, які вы ствараеце і абагульваеце з дапамогай Сэрвісу, належыць вашай Арганізацыі, можа захоўвацца ў Сэрвісе і заставацца даступным нават пасля адключэння ці выдалення Вашага акаўнту Арганізацыяй. Такім чынам, кантэнт, пададзены вамі ў Сэрвісе, прыраўноўваецца да іншых тыпаў матэрыялаў (напрыклад, прэзентацый або службовых запісак), якія вы можаце ствараць у працэсе працы.

VIII. Змены Палітыкі прыватнасці
Гэта Палітыка прыватнасці можа час ад часу абнаўляцца. У гэтым выпадку мы зменім указную ніжэй дату апошняга абнаўлення і размесцім новую Палітыку прыватнасці ў інтэрнэце.

IX. Сувязь
Калі ў вас засталіся пытанні адносна гэтай Палітыкі прыватнасці або Палітыкі дапушчальнага выкарыстоўвання Workplace, звярніцеся да сваёй Арганізацыі праз яе адміністратара.
Жыхары штата Каліфорнія могуць атрымаць дадатковую інфармацыю аб сваіх правах на прыватнасць спажыўцоў, звярнуўшыся да сваёй Арганізацыі праз яе адміністратара.

Апошняе абнаўленне: 10 кастрычніка 2023 г.